Музей адчынены 30 верасня 2005 года як неадымны элемент выхаваўчай
сістэмы ліцэя з мэтай пераўтварэння яго ў паўнавартасны музей
гісторыі педагогікі Гродзеншчыны.
Агульная канцэпцыя музея - даследаваць і адлюстраваць працэс
развіцця адукацыйна-выхаваўчай парадыгмы Гродзеншчыны праз асобы
педагогаў і вучняў, адукацыйныя ўстановы самых разнастайных тыпаў,
любых іншых структурных складаючых яскравай педагагічнай прасторы
Прынёмання краю на фоне геа-палітычных утварэнняў XII-XXI стагоддзяў
з цэнтрам у г. Горадзен-Гродна і іх гісторыка-культурных стратаў
і дасягненняў.
Агульная канцэпцыя музея выяўлена ў музейным пакоі праз
299 экспанатаў, 10 стэндаў і 10 вітрынаў, а таксама праз 2 асобныя
вітрыны з набыткамі актывістаў музея (мелавыя акаменеласці,
старажытная кераміка, посуд, кафля) пад час разнастайных навуковых
экспедыцый па Старому Гродна і наваколлі.
Звышмэта стварэння і дзейнасці музея: цэласнае асэнсаванне
педагагічнай прасторы Гродзенскай вобласці XXI стагоддзя.
Функцыi музея
- навукова-даследчая
- прапагандыстска-пазнавальная
- адукацыйна-выхаваўчая (мае наступныя ўзроўні рэалізацыі):
- межпрадметны кабінет, дзе ўрокі праводзяцца ці інтэграваныя
ці па асобных дысцыплінах;
- пазакласная дадатковая адукацыя;
- прафесійная арыентацыя вучняў: архіўная справа, гісторыя,
геаграфія, археалогія, музейная справа.
Практыкуецца выпуск інформацыйных бюлетэняў да памятных датаў ў
педагогіцы і юбілеяў выдатных педагогаў Гродзеншчыны.
Педагогіка гэта перш за ўсё асобы, асобы вучня і настаўніка,
ўзаемадзеянне якіх выводзіць на неабмежаваны ахоп “усяго з усім”,
на здольнасць насуперак катэгарычнаму сцвярджэнню Казьмы Пруткова
“обьять необьятное”. Толькі некалькі імёнаў для прыкладу:
Жан Эмануэль Жылібер, Канстанцін Тызенгаўз, Адам Міцкевіч,
Яўстафі Арлоўскі, браты Іваноўскія і браты Урублеўскія,
Ян Каханоўскі, Міхась Васілёк, Аляксей Карпюк, Алесь Белакоз.
За кожнай такой асобай стаіць цэлы комплекс разнастайных дзеянняў
з канкрэтнымі яскравымі вынікамі, адлюстраванне якіх сродкамі
музейнай дзейнасці актывістаў музея паступова наблізіць нас
да пастаўленай мэты. А калі да гэтага дадаць вывучэнне гісторыі
асобных навучальных устаноў, выяўленне падабенства ці перазоваў
педагагічных парадыгм ў розныя эпохі – то мы якраз і атрымаем
такую пажаданую ў навуковых доследах цэласнасць даследавання
роднага краю, якая арганічна спалучаецца з імкненнем да самарэалізацыі
як педагогаў, так і іх выхаванцаў.
Сапраўднай “ізюмінкай” музейнага пакоя з’яўляюцца адукацыйныя
прадукты – творчыя працы навучэнцаў ліцэя.
План развіцця музейнага пакоя ў 2005/2006
навучальным годзе прадугледжвае:
- Забеспячэннее статуса музея (афармленне неабходнай дакументацыі,
складанне тэматыка-экспазыцынга плана, паспартызацыя фондаў,
атрыбуцыя і рэстаўрацыя экспанатаў).
- Правядзенне навукова-даследчай дзейнасці: вызучэнне гісторыі
асобных навучальных устаноў, дзейнасці асобных педагогаў
мінулага і сучаснасці, вывучэнне як гісторыі выкладання,
так і педагагічных сістэм па асобных навучальных прадметах
і настаўніках (гісторыі і грамадскіх дысцыплінаў, моваў і
літаратураў, матэмацы, фізіцы, астраноміі, хіміі, біялогіі,
мастацтву і рэлігіі, фізічнай культуры), арганізацыя
інтэрнет-сайта музейнага пакоя.
Працэс выхавання вучняў праз школьны музей “Гісторыя педагогікі
Гарадзеншчыны XII-XXI стагоддзяў” ўмоўна можна падзяліць на два
напрамкі: 1. Удзел у стварэнні, развіцці і актыўнай дзейнасці
музея. 2. Далучэнне да набыткаў музея праз экскурсію (ці шэраг –
комплекс – экскурсій), правядзенне інтэграваных і тэматычных
урокаў па любому з школьных вучэбных прадметаў.
Першы напрамак прадугледжвае ахоп абмежаванай колькасці вучняў –
аматараў разнастайнай творчай, даследчай, архіўнай і іншай
музейнай дзейнасці. Не абавязкова гэта павінны быць толькі
навучэнцы нашага ліцэя. Другі напрамак дазваляе ахапіць практычна
неабмежаванае кола вучняў не толькі з Гродзенскай вобласці, але
і з усёй Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных наведвальнікаў музея.
Музей як састаўны элемент выхаваўчай сістэмы ліцэя паўнавартаснае
связуючае звяно ў адносiнах памiж асобай i грамадствам, асобай
i сям`ёй, асобай i асобай, сродак фарміоравання ў рэгiянальным
соцыўме маральных, агульначалавечых адносiн на прыкладзе педагагічных
традыцый Прынёманскага краю.
На базе музейнага пакоя пад кіраўніцтвам Госцева А.П.
працуе краязнаўчая лабараторыя “Карані і вытокі”.
Наш дэвіз:
“Няхай віецца вакол жалезнай логікі фактаў срэбраная стужка фантазіі”
Запрашаем да нас на экскурсіі па аўторкам і чацвяргам з 15.00 да 16.30.
Наш адрас: 230009. Гродна БЛК, 21. Ліцэй №1 г. Гродна. Каб. 205.
Папярэднія заяўкі на экскурсіі па тэл. 43-42-81, 43-91-89.
Ліцэй №1. Кабінет 205.